Премия Рунета-2020
Россия
Москва
+15°
Boom metrics
Общество28 октября 2020 7:25

На обысках забирал рукописи репрессированных писателей, а потом продавал их копии выжившим: история зловещего критика Лукаша Бенде

Накануне Ночи расстрелянных поэтов 29 октября вспоминаем жертв сталинских репрессий. «Комсомолка» узнала, кто помогал чекистам искать врагов народа среди белорусских писателей и почему Купалу в 1930-х не убрали из литературы как националиста [фото]
Лукаш Бенде и спустя десятилетия остался в писательской среде воплощением эпохи сталинского террора. Впрочем, современники помещали его и на опубликованные в прессе карикатуры. Фоторепродукции предоставлены Виктором Жибулем

Лукаш Бенде и спустя десятилетия остался в писательской среде воплощением эпохи сталинского террора. Впрочем, современники помещали его и на опубликованные в прессе карикатуры. Фоторепродукции предоставлены Виктором Жибулем

Каждый год в ночь с 29 на 30 октября общественность вспоминает 1937 год, когда c согласия Сталина в Минске расстреляли 132 белорусских писателя и интеллигента. Однако «Ночь расстрелянных поэтов», как называют это трагическое событие в истории нашего народа, - еще и повод вспомнить, как раскручивался маховик репрессий в 1920 - 1930-х. «Комсомолка» не раз рассказывала о том, кто попал под сталинский молох - это не только творцы, о которых вспоминают чаще, но и десятки тысяч рабочих и крестьян, в один момент ставшие врагами народа.

Но кто стоял в авангарде этой охоты на ведьм? Для истории белорусской литературы зловещей фигурой стал критик Лукаш Бенде, которого считают едва ли не персонифицированным воплощением тотального страха интеллигентов сталинских времен и борьбы с неугодными самыми низкими методами.

- Гэта фігура, авеяная змрочнымі легендамі, - говорит литературовед Анна Северинец, изучающая литературу 1930-х. - Адну з іх згадваў калісьці Янка Маўр: маўляў, Бэндэ на пачатку Грамадзянскай вайны пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную армію, хутка там выслужыўся да камандзіра элітнага атрада з 74 баявых афіцэраў з досведам жорсткіх бітваў. Дык вось, нібыта недзе ў сібірскіх лясах атрад гэты трапіў у засаду, і ўсе загінулі. Акрамя камандзіра.

Анна Северинец.

Анна Северинец.

Фото: Татьяна МАТУСЕВИЧ

- А калі казаць пра факты з біяграфіі Бэндэ?

- Лука Апанасавіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Шчакоцк (цяпер - Іванаўскі раён Брэстчыны). Лёс занёс яго ў Расію, дзе Бэндэ кінуўся ў рэвалюцыйны вір, а ў 1922-м (ці не пасля разгрому таго атрада?) яго пераводзяць у Беларусь у складзе войскаў НКУС. Праз год ён змагаецца з бандытызмам на Барысаўшчыне, пасля ранення атабарваецца ў Мінску, скончвае Камуністычны ўніверсітэт, выкладае гуманітарныя дысцыпліны. А затым хутка робіць кар’еру ў прэсе, бо мае правільныя для свайго часу перакананні і вострае пяро. Мастацкіх тэкстаў Бэндэ не пісаў, а вось крыклівую, вульгарную, павярхоўную, але ж ідэалагічна бездакорную крытыку - колькі заўгодна.

Таксама Лука Апанасавіч меў палкую жарсць да збіральніцтва. Яго архіў, які цяпер захоўваецца ў Архіве-музеі літаратуры і мастацтва, надзвычай багаты не толькі яго ўласнымі дакументамі. Кажуць, Бэндэ не грэбаваў нават прысутнасцю на вобшуках. Нездарма ж у яго зборы ёсць і рукапісы ненадрукаваных зборнікаў расстраляных паэтаў (тыя іх нават не здавалі ў выдавецтва). Вядома таксама, што адразу пасля смерці Паўлюка Труса менавіта Бэндэ першым апынуўся ў пакоі, дзе жыў паэт, і забраў ягоныя паперы. Цікава, што цяпер няма асобнага архіва Паўлюка Труса: па правілах захоўвання ўвесь корпус яго дакументаў ляжыць у фондзе Бэндэ.

Архив Павлюка Труса оказался у Лукаша Бенде. Фото: Wikipedia.org

Архив Павлюка Труса оказался у Лукаша Бенде. Фото: Wikipedia.org

«Выхватывал из кобуры пистолет и угрожал прихлопнуть»

- Ці сапраўды Бэндэ меў настолькі вялікі ўплыў, што паводле яго меркавання вырашаліся лёсы?

- Так, у пэўныя моманты ягонай кар’еры. Ён быў як бы вартавым сабакам органаў: тых, хто і так хадзіў пад падазрэннем, дабіваў у прэсе. Хваліўся нават, сведчаць мемуарысты, што «честно служил литературе - благодаря мне многие враги были изъяты НКВД». Што да Бэндэ-крытыка, дык ён пазбаўлены эмпатыі, рэфлексіі, а ў газетных артыкулах не рабіў літаратуразнаўчы аналіз - толькі выкрываў і прыпячатваў. Чаго, дарэчы, не скажаш пра ягоныя манаграфіі ці буйныя тэксты. Аднак не толькі маё меркаванне, што асаблівай вартасці яго маштабныя разборы вершаў Янкі Купалы, Міхася Чарота альбо Андрэя Александровіча не маюць. Але перачытваць іх у архіве цікава: у падрыхтоўчых матэрыялах шмат выпісаў і цытат, выразак з газет, заўваг.

- Ці вядомыя ў чалавека з такім іміджам даносы ці лісты ў органы дзяржбяспекі?

- Мы не ведаем дакладна. З вялікай доляй верагоднасці кажуць, што Бэндэ быў сярод тых пазаштатных літэкспертаў НКУС, якія кансультавалі наконт людзей і твораў, суправаджалі на вобшуках, дапамагалі ў следчых дзеяннях. Прынамсі, у склад камісіі па вынішчэнні варожай літаратуры з бібліятэк БССР Бэндэ дакладна ўключаўся.

- Да лёсаў каго з літаратараў гэты чалавек спрычыніўся з адмоўнага боку?

- Амаль да ўсіх, каго рэпрэсавалі з 1929 да 1934 года, бо менавіта тады Бэндэ вёў рэй сярод аглабельнай, як яе называлі, крытыкі. У яго крытычных артыкулах набыла канчатковы выгляд мова нянавісці, якой суправаджаліся гучныя разгромы літаб’яднанняў і цкаванне асобных пісьменнікаў. Урэшце, Лука Апанасавіч потым казаў, што адзіны ягоны грэх перад літаратурай - «пэўная грубасць тону». Ды і ў непублічных абставінах быў час, калі Бэндэ паводзіў сябе як гаспадар. Ёсць сведчанні, што ён мог выхапіць з кабуры пісталет і размахваць ім перад калегамі, пагражаючы прыхлопнуць.

- А што можна сказаць пра стасункі Бэндэ з класікамі - Купалам, Коласам, Бядулем, Чорным?..

- На іх вылілася шмат бруду, але паралельна Бэндэ ўключаў іх творы ў хрэстаматыі, пішучы нешта ўхвальнае. Іншая справа, што для Лукі Апанасавіча, мяркуючы па ўсім, не існавала аўтарытэтаў, акрамя генеральнай лініі партыі. Таму, калі патрабавалася ўхваляць класікаў, ён іх ухваляў, а калі ганіць - шчыра ганіў. Праўда, калі сітуацыя вагалася, Бэндэ, здаралася, трапляў у пасткі. Так, неяк ён актыўна ўдзельнічаў у кампаніі супраць Янкі Купалы, кажучы, што гэту «нацыяналістычную ікону» трэба зрынуць, а на пастамент паставіць маладых - напрыклад, пралетарскага паэта Андрэя Александровіча. Але неўзабаве Александровіча арыштавалі, а Купалу пераламалі пад генеральную лінію. Дый літаратары не даравалі Бэндэ нападак на Івана Дамінікавіча. Тады, у сярэдзіне 1930-х, самога Бэндэ праз такія памылкі некалькі разоў публічна высеклі, а ягоны ўплыў згасаў. А былі моманты, калі і супраць самога крытыка разгортвалася шальмаванне. Сюды ж, відаць, падмешвалася і агульнае жаданне пазбавіцца ад няўёмнага персанажа. Нарэшце, у 1938-м Луку Апанасавіча выключылі з Саюза пісьменнікаў БССР. Яго старшыня Міхась Лынькоў пісаў тады: літаратуры стане вальней дыхаць без «бэндаўскай дубіны».

Многие из членов объединения «Узвышша» пострадали в репрессиях 1930-х в том числе из-за статей Бенде, а спустя годы некоторые выжившие (например, Владимиру Дубовке – третий слева в первом ряду) покупали у критика право переписать свои тексты.

Многие из членов объединения «Узвышша» пострадали в репрессиях 1930-х в том числе из-за статей Бенде, а спустя годы некоторые выжившие (например, Владимиру Дубовке – третий слева в первом ряду) покупали у критика право переписать свои тексты.

«Многое оказалось у Бенде от сотрудников НКВД и при обысках»

- Адна з легенд пра Лукаша Бэндэ кажа, нібыта ён прадаваў рукапісы рэпрэсаваных паэтаў ім жа самім, калі тыя вярталіся з высылак…

- Гэта якраз праўда. Толькі прадаваў не самі рукапісы: дазваляў за грошы перапісаць з арыгінала. Добра вядомая гісторыя з паэмай Уладзіміра Дубоўкі «Штурмуйце будучыні аванпосты!». Калісьці Бэндэ першым абрынуў на Дубоўку разгромны артыкул за яе, але пасля арышту паэта забраў з выдавецтва рукапіс твора і ў сябе прыхаваў. У 1950-х, калі Дубоўка вярнуўся пасля 28 год зняволення, Бэндэ прадаў магчымасць перапісаць тэкст паэтцы Яўгеніі Пфляўмбаўм. Сам Дубоўка да Бэндэ не звярнуўся - надта ж брыдкая сітуацыя. Але сяброў папрасіў, і сябры заплацілі, уратаваўшы гэтак тэкст забароненай некалі паэмы.

Наогул, у архіве Бэндэ шмат цікавых дакументаў. Тут і неапублікаваныя вершы Дуніна-Марцінкевіча, і асабістая перапіска Паўлюка Труса, і недрукаваны зборнік Дубоўкі «Дэпешы без адраса»... Шмат якія з гэтых папер, мяркуецца, трапілі да Бэндэ ад супрацоўнікаў НКУС альбо наўпрост пры вобшуках. А яшчэ вядома, напрыклад, што Лука Апанасавіч уключаў у артыкулы і кнігі фрагменты непублікаваных прац выбітнага навукоўца Івана Замоціна, рэпрэсаванага ў 1930-х, - вядома, як свае.

Пра бібліятэку ж Бэндэ, сапраўды багатую, я чула, што яна фрагментарна захоўваецца ў фондах Пушкінскага дома ў Санкт-Пецярбургу (Бенде умер в Ленинграде в 1961-м. - Ред.). Там ён і працаваў напрыканцы 1930-х, бо на Беларусі асабліва не было яму месца: рэпутацыю сярод літаратараў меў занадта дрэнную, а патрэбы ў ім органы амаль не мелі. Да ўсяго, ён праштрафіўся ў 1933-м. Тады, падчас вялікага голада, Бэндэ паслалі ў Жыткавіцкі раён суправаджаць брыгаду па нарыхтоўцы збожжа. Зразумела, што тое быў, па сутнасці, узаконены крадзёж, гвалт над знясіленымі без ежы людзьмі. І з гэтай камандзіроўкі Бэндэ літаральна збег, спаслаўшыся на прастуду. Пасля ён атрымаў вымову, яго выключылі з партыі.

- Ці рабіў ён спробы навесці масты з беларускім літаратурным светам?

- З’ехаўшы з Беларусі, Бэндэ працаваў у Ленінградзе, Выбаргу, Жытоміры - у архівах альбо навучальных установах. Ёсць звесткі, што падчас вайны Лука Апанасавіч служыў у войсках НКУС - насамрэч, у архіве камісарыята. Тое пасавала жарсці крытыка да такіх устаноў. А вярнуцца ў беларускі літпрацэс ён і праўда спрабаваў у 1946-м. Балазе меў падтрымку сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Цімоха Гарбунова. Але ўжо ў 1947 годзе зноў з’ехаў у Ленінград. Па-першае, беларусы вярталіся з франтоў, з партызанскіх атрадаў, і былі пасмялей, чым раней. Па-другое, сталела пакаленне літаратурнай моладзі, гатовай хай да глухога, але ж супраціву. Урэшце, сталелі і паслядоўнікі Бэндэ - беспрынцыпныя крытыкі і кар’ерысты новай хвалі.

- Дарэчы, а хто яшчэ ішоў у адной звязцы з Бэндэ як крытык-вульгарызатар у 1930-х? Часта гучыць імя Айзіка Кучара…

- Так, але не толькі ён. Кучар, як і Бэндэ, проста стаўся мемам. Сярод тых, хто актыўна супрацоўнічаў з НКУС як літэксперты, называюць Эдуарда Самуйлёнка і Віталя Зэйдаль-Вольскага. А з тых аглабельных крытыкаў, хто нішчыў літаратараў у прэсе, былі Янка Ліманоўскі, Алесь Гародня, Іларыён Барашка - усіх не пералічыш, дый ці трэба. Пагатоў іх ўнёсак у літпрацэс у легендах і байках узяў на сабе Бэндэ, сканцэнтраваўшы ўсю нізасць і злачыннасць сістэмы. Дарэчы, з латышскай мовы bende перакладаецца як «кат»…

Ведаеце, іншы раз хочацца, каб сёння ўважліва знаёміліся з біяграфіяй Лукі Бэндэ. Бо гэта вельмі павучальная гісторыя: чалавек змарнаваў жыццё на тое, каб застацца ў памяці хіба прыкрым мемам. Хаця мог быць ахайным архівістам ці збіральнікам рарытэтаў, захавальнікам знішчанага і ратавальнікам спаленага - меў жа такія таленты…

Урэшце, я не думаю, што ўплыў Бэндэ на літпрацэс і лёсы яго ўдзельнікаў быў вырашальным. Крытык стаў часткай сістэмы, якая вынішчала свабоду і дэмакратыю ў літаратуры і ў грамадстве, але не быў стваральнікам альбо натхняльнікам яе. То бок яго выкарысталі - і выкінулі, калі ён перастаў быць патрэбным. Так, Бэндэ быў шчырым і гучным у сваіх чалавечых і літаратурных учынках, ён усё рабіў свядома, па поклічы сэрца, калі жадаеце. Менавіта таму, мяркую, ён зрабіўся сімвалам. Але я не надавала б ягонай фігуры маштабу. Пройдзе час - і імёны Бэндэ і яго паслядоўнікаў уключна па сённяшні час застануцца тымі самымі мемамі ўвасаблення подласці...

Шаржи художников Цфании Кипниса и Олейникова на зловещего критика. Фоторепродукции предоставлены Виктором Жибулем

Шаржи художников Цфании Кипниса и Олейникова на зловещего критика. Фоторепродукции предоставлены Виктором Жибулем

ВОПРОС РЕБРОМ

Почему писателей арестовывали не только из-за доносов?

Время сталинских репрессий, как правило, ассоциируется с доносами. Но Анна Северинец говорит: врагами народа белорусских писателей в 1930-х НКВД делало не только по этой причине.

- А хіба сёння не бачна, хто чым дыхае з музыкантаў, пісьменнікаў, журналістаў? Гэтак і 90 гадоў таму публічныя людзі заставіліся навідавоку, - уверена Анна Константиновна. - Таму і роля даносаў у пісьменніцкім асяроддзі (у адрозненне ад сітуацый з людзьмі непублічнымі), на маю думку, перабольшаная. Вось калі за чалавекам пачыналі пільна сачыць, тады ўсё падшывалася да справы, але даносы ўсё адно ішлі хіба як давесак, бо кампрамату хапала. Я нават думаю, што калі кажуць, прыкладам, маўляў, паэт Іваноў здаў празаіка Пятрова, - гэта рытарычная фігура. А вось маштабныя кампаніі шальмавання ў прэсе, псеўдакрытычныя артыкулы з псеўдааналізам «ухілаў» і «вывіхаў» у творчасці, кансультаванне следчых, якія праводзяць вобшук альбо праводзяць дазнанне, - адносна пісьменнікаў такая зброя мацнейшая за даносы. Потым, калі літаратара арыштоўвалі, супраць яго пачыналі збіраць доказы. Тады, канешне, некаторыя калегі і знаёмыя, тыя, хто сам быў зняволены альбо больш слабы ці папросту подлы, сведчылі супраць яго. Але тое, відаць, усё ж не класічны данос.

- Дык на чым грунтавалася ўвага кампетэнтных органаў да пісьменнікаў?

- Кнігі, вершы, артыкулы, выступы - усе публічныя праявы. У 1920-х, скажам, пісьменніцкае слова было яшчэ адносна свабодным, а самі аўтары, асабліва літаратурная моладзь, - адчайна смелымі. Выказваліся яны гучна. Думаю, што Дубоўку, Бабарэку, Жылку, Дудара пазней арыштоўвалі якраз з-за выразнай грамадзянскай пазіцыі, якой яны не хавалі. Гэтак жа, як сёння: калі за кратамі аказаліся грамадскія дзеячы і літаратары Павел Севярынец, Уладзь Лянкевіч і Ганна Комар - хіба былі патрэбныя чыесьці даносы?..

Могила Бенде в Санкт-Петерубурге. Фото: nekropol-spb.ru

Могила Бенде в Санкт-Петерубурге. Фото: nekropol-spb.ru

ВЗГЛЯД СОВРЕМЕННИКА

«Худы, лысы да апошняга воласа, з вачыма, што глядзелі быццам з таго свету»

В книге «Сняцца сны аб Беларусі…» писатель Борис Саченко дал портрет Лукаша Бенде за год до смерти последнего: «Ён нават знешне быў непрыемны. Худы, лысы да апошняга воласа, з вачыма, што глядзелі быццам з таго свету і праціналі навылёт. Помню, калі, знаёмячыся, ён працягнуў мне руку і я ў адказ падаў сваю, здалося, што дакрануўся чагосьці ліпкага, агіднага - ні то цвілі, ні то павуціння. Ішоў 1960 год, і з «мест не столь отдаленных» вярталіся, атрымаўшы доўгачаканую рэабілітацыю і грамадзянскія правы, многія, у тым ліку і пісьменнікі. І, вядома ж, то адзін, то другі з рэабілітантаў заходзілі ў рэдакцыю часопіса «Полымя», дзе я тады працаваў... Завітаў неяк і ён... Ён не спытаў, як пыталі некаторыя, ці чуў я, тады яшчэ малады чалавек, яго прозвішча. Ведаў, напэўна, што чуў. Не мог не чуць...»

В ТЕМУ

«Можа ці патрэбны Бэндавы прадмовы?»

В 1933-м Якуб Колас написал в адрес Бенде, который все еще был грозой белорусской литературы, довольно резкое стихотворение, которое опубликовали в газете «Літаратура і мастацтва». На тот момент более трех лет задерживался выход очередного издания поэмы «Новая земля» Коласа из-за отсутствия предисловия Бенде.

Піша, піша Бэндэ,

Крытык наш суровы,

Да паэм даўнейшых

Грозныя прадмовы.

Час ідзе, і твораў

Тых не знойдзеш з свечкай,

І аб іх заціхлі

Гутаркі і спрэчкі.

«Новая зямелька»

Сталася старою,

Выраслі калгасы

Гэтаю парою.

А наш крытык піша,

Піша і сівее,

Мабыць, іх напіша,

Калі Колас стлее.

Новая эпоха,

І кірунак новы…

Можа ці патрэбны

Бэндавы прадмовы?

Евгения Пфляумбаум помогла Дубовке выкупить текст своих рукописей у Бенде, а Якуб Колас посвятил ему сатирические стихи еще в опасных 1930-х. Фото: Wikipedia.org

Евгения Пфляумбаум помогла Дубовке выкупить текст своих рукописей у Бенде, а Якуб Колас посвятил ему сатирические стихи еще в опасных 1930-х. Фото: Wikipedia.org

ПРЯМАЯ РЕЧЬ

«Нацыянальна-вясковая абмежаванасць, ідэалізацыя мінуўшчыны, абарона «самабытнасці» беларускага народу»

Чтобы понять, какими были статьи Бенде в периодике, мы попросили Анну Северинец подобрать характерную цитату. Она из статьи «Шлях паэты», опубликованной в газете «Звязда» 25 мая 1930 года (орфография оригинала сохранена):

«Уплыў нашаніўскай ідэалёгіі на паэту дасягнуў такой ступені, калі паэта сам абярнуўся ў ідэалёга, баяна нашаніўства. Купала робіцца закончаным, цалкам сфармаваным нашаніўцам з усімі ўласьцівымі нашаніўцы якасьцямі. Нацыянальна-вясковая абмежаванасьць, ідэалізацыя патрыярхальна-феадальнай мінуўшчыны, Беларуска-Літоўскай Русі, абарона «самабытнасьці» беларускага народу, а адсюль затушоўваньне клясаў і клясавай барацьбы ў беларускім народзе, скажонае мастацкае адлюстраваньне беларускай рэчаіснасьці, «маці-бацькаўшчына», «Сьвятая Беларусь» - вось той ідэйны і творчы багаж, якім завяршыў Купала свой дарэвалюцыйны творчы шлях».

ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ

С согласия Сталина в ночь с 29 на 30 октября 1937-го расстреляли 132 белорусских писателя и интеллигента

«Комсомолка» задала 10 вопросов о том, что произошло в Минске 80 лет назад (читать далее)

Как на фото вытравливали лица репрессированных белорусских писателей

Советские цензоры тщательно исправляли фотодокументы, связанные с историей белорусской литературы конца 1920 - 1930-х (читать далее)

«При каждом желании присесть - удар, удар...». Архивист восстановил 1874 имени жертв репрессий в Орше

Их краткие биографии из судебных дел вошли в новую электронную книгу «Место расстрела: Орша» Дмитрия Дрозда (читать далее)

Сталинские репрессии против белорусских художников: На ученика дал показания его учитель, а друга Шагала расстреляли после выставки в Лос-Анджелесе

Художников, в отличие от писателей, репрессии затронули меньше, однако это стало огромной потерей для нашего искусства (читать далее)

Президент Академии наук застрелился, Купала cделал харакири, а наркомы получили годы лагерей: 10 вопросов о деле Союза освобождения Беларуси

Вспоминаем дело 1930-х, с которого начался сталинский террор в БССР, накануне Ночи расстреляных поэтов с 29 на 30 октября 1937 года, когда НКВД уничтожило более сотни белорусских интеллигентов (читать далее)

«От расстрела Владимира Дубовку мог спасти двухметровый рост»: как белорусский поэт пережил 27 лет тюрем, ссылок и лагерей

Автор знаменитого «О Беларусь, мая шыпшына», лидер литераторов 1920-х, чиновник из Кремля - Владимир Дубовка пережил все ужасы сталинской репрессивной машины. Накануне 120-летия поэта, которое отмечается 15 июля, узнали о тайнах его биографии (читать далее)